РефератыОстальные рефератыГіГісторыя беларускай літаратуры.

Гісторыя беларускай літаратуры.

Старая лiтаратура 10-15 век Усю нашу лiтаратуру можна падзялiць на старую (да канца 18-га веку) i новую (ад пачатку 19-га веку да астатняга часу). Старая лiтаратура мела y сваiм развiццi чатыры важнейшыя перыяды, першы (10— 12 век), калi y ей пераважалi царкоyныя творы y балгарскай мове з нязначным пазнейшым уплывам нашае мовы; другi — (13—14 век), калi наша мова зрабiлася дзяржаyнаю у Вялiкiм княстве Jliтoycкiм i yвайшла y шырокi лiтаратурны yжытак; трэцi (15 — 16 век), калi старая лiтаратура дасягла найбуйнейшага yзросту; чацвёрты (17—18 век), калi яна стала падупадаць i зусiм заняпала. ПЕРШЫ ПЕРЫЯД (ЦАРКОУНАСЛАВЯНШЧЫНА) 10—12 век Пачатак славяна-кiрылаyскага пiсьма. Лiтаратура y нас стала развiвацца пад уплывам вiзантыйскае культуры. Дзеля свае палiтычнае i гандлёвае карысцi, Вiзантыя старалася пашырыць сваю культуру на славянсiя пляменнi. Грэцкiя мiсiянеры, з дапамогаю свайго yрада, наварачвалi паyдзённых славян, балгар i сербаy, на вiзантыйска-хрысцяянскае веравызнанне i цераз царкву шчапiлi iм вiзантыйшчыну. Набажэнства для ix адпраyлялi толькi y грэцкай мове. Пасля, аднак, Вiзантыйскi yрад, жадаючы пашырыць свае палiтычныя iнтарэсы i на заходнiх славян, даручыy вучонаму мiсiянеру — грэку Кiрыле, умеyшаму i па-славянску, злажыць славянскую азбуку (альфабэт) i перакласцi царкоyныя кнiгi з грэцкае мовы на славянскую. Рабiлася гэта дзеля таго, што заходiя славяне тым часам перанялi yжо рымска-хрысцiянскае веравызнанне з набажэнствам у незразумелай iм лацiнскай мове. Заводзячы адправы для ix у славянскай мове, лягчэй можна было перамагчы лацiнскiх духаyнiкоy, правадзiyшых у Mapaвii, аб якой iшла тады справа, палигычныя iнтарэсы Нямеччыны, працiyнiцы Вiзантыi. Кiрыла, як думаюць, у 862 годзе злажыy такую азбуку, на yзор грэцкага, а часткаю сiрыйскага i iyдзейскага альфабэту, званую ад яго iмя кiрылiцаю, i зpa6iy першыя славянскiя пераклады царкоyных кнiг для мараyскiх славян, але y мове славян македонскiх, бо сам быy родам з Салонiк i змалку наyчыyся там гэтае мовы. Вучнi Кiрылы, па яго смерцi, палiтычнымi падзеямi yцякаць з Mapaвii, захопленай угорцамi, перанеслi сваю дзеяльнасць у Балгарыю. Iмi, а пазней балгарскiмi духаyнiкамi i свецкiмi пiсьменнiкамi, на працягу 9—10 веку, калi yжо развiвалася балгарская культура y нацыянальнай мове, было зроблена многа перакладаy з грэка-вiзантыйскае рэлiгiйнае i свецкае литаратуры на балгарскую мову. У тым жа часе y паyдзённых славян, галоyным чынам — сербаy, яшчэ болей за кiрылицу была пашырана другая славянская азбука, якую завуць глаголiцаю i якая падобна да кiрылiцы i да грэцкага альфабэту. Яе паходжанне навуцы няведама. У заходнiх жа славян прышчапиyся лацiнскi альфабэт, больш-менш зменены кожным народам водле гукаy свае мовы.


Пачатак пiсьменнасци у нашым кpai. Грэцкiя мiсiянеры, у 10 веку, а можа, i раней, сталi прывозiць славяна-балгарскiя пераклады грэцкiх кнiг у Kiey i y наш край. Тутэйшыя людзi з багатых класаy, прыняyшы хрысциянскае веравызнанне, сталi вучыцца чытаць i cпicваць ix, з чаго i пачалася y нас пiсьменнасць, як уменiе чытаць i пiсаць. На працягу 10—11 веку яны карысталiся, найбольш гатовымi прывознымi перакладамi. Самастойных перакладаy бадай зусiм не было. Нават cпicay, зробленых з прывозных перакладаy у нашым кpai, блiзу не захавалася з таго часу. Магчыма, аднак, што яны пагiнулi. Найстарэйшым такiм нашым краевым рукапiсам лiчыцца цяпер Тураyскае Евангелле 11-га веку, выпадкова знойдзенае y м. Тураве Менскай губернi y 1865 годзе. Выключна рукаписныя кнiгi былi y нас аж да канца 15 веку. Перапiскаю кнiг займалiся спачатку пiсьменныя людзi з арыстакратыi: адукаваныя манахi, княгiнi , а пасля з’явiлiся пiсцы-прафесiяналы. Спiсваць тады кнiгi было трудна i марудна. Пiсалi так званым уставам: буйнымi, просталинейнымi i нязвязанымi лiтарамi з роyнай адлегласцю памiж ix i памiж асобных слоy. Матэрыял, на якiм пiсалi, быy дарап. Пiсалi на пергамiне: так звалася цялячая скура, вырабленая асаблiвым спосабам. Пергамiн куплялi y грэкаy i немцаy i толькi значна пазней наyчылiся рабщь самi. Кнiга была рэдкаю i дарагою з'яваю, даступнаю толькi багатым людзям i yстановам, як цэрквы i манастыры. У Полаччыне першаю ведамаю з гicтоpрыi культурнаю дзяячкаю, працаваyшаю над пашырэннем кнiг i наогул асветы, была князёуна Прадслава Полацкая, хрысцянскае iмя якой Апрасiння. Радзiлася яна y пачатку 12-га веку. Даводзiлася yнучкаю князю Усяславу Чарадзею. Яна заснавала жаночы манастыр, у якiм галоyным заняткам манашак было спiсванне кнiг i навучанне дзяцей. Многа кнiг перапiсала i сама Прадслава. 3 яе iмем звязана iмя i нашага першага гiстарычнага мастака — Лазара Богуша, полацкага майстра, зрабiyшага y 1161 годзе для Прадславы незвычайна мастацкi крыж. Увесь крыж абкладзен залатымi i пазалачванымi лiстамi, усыпан дарагiм каменнем i жемчугам; на iм зроблена дваццаць невялiчкiх абразкоy з вiзантыйскай перагародчатай эмалi, прычым рука складзена з самых дробненьких каменьчыкаy i выглядае зусiм як жывая. Пачатак самастойнага пiсьменства. Перакладанае пiсьменства падрыхтавала y нас грунт для развицця самастойнага пiсьменства, дало яму гатовую кнiжную мову i лiтаратурныя yзоры. Мова прывезеных к нам славяна-балгарскiх кнiжак была тады блiзка да мовы крывiчоy, быyшых асноваю нашае нацыi. Як нейкая частка хрысцiянства i азнака вышэйшае культуры, яна легка прышчапiлася y пiсьменстве першага перыяду славянскiх княстваy па вялiкiм водным шляху з варагаy у грэкi, а y тым лiку i y нашых княствах. Аднак ужо першыя тутэйшыя перапiсчыкi yносiлi y яе асаблiвасцi свае мовы. Яшчэ больш гэтых асаблiвасцей увайшло y яе з развiццём самастойнага кieycкaгa i нашага пiсьменства. Далей мова тутэйшых пiсьменнiкаy настолькi рознiцца ад славяна-балгарскай кнiжнай мовы, што яе пачынаюць зваць славяна-рускаю моваю у сувязi з палiтычным назовам кiе yскага княства, арганiзаванага варагамi-русамi i пашыраyшага свае палiтычныя iнтарэсы i перанятыя y Вiзантыi i Балгарыi культурныя yплывы на yсе княствы па водным шляху з варагаy у грэки. Узоры лiтаратуры, на якiх развiвалася наша самастойнае пiсьменства, вiдаць з простага пералiчэння тых балгарскiх перакладаy з грэцкае мовы i некаторых больш-менш арыгiнальных балгарскiх твораy, што былi прiвезены y Kiey i y наш край. 1) Найбольш былi пашыраны царкоyныя кнiгi i наогул духоyныя творы: Евангелле, Псалтыр, апiсаннi жыцця хрысцiянскiх святых, пропаведзi i паyчэннi, зборнiкi пабожнай лiрыкi i г. д. 2) Свецкая лiтаратура прыйшла y значна меншым лiку, як рэлiгiйныя творы. Сюды належаць кронiкi i повесцi. У кронiках гутарка пачыналася ад стварэння свету, выкладаyся кароткi пераказ бiблiйнай гicтopыi, тады змяшчалася гiсторыя старых гаспадарстваy i за ею ужо — гiсторыя Вiзантыi. Повесцi былi таксама з гiстарычным зместам. У повесцi аб Аляксандры Македонскiм змяшчалiся i гiстарычныя факты i розныя байкi аб паходах i геройствах гэтага цара, напiсаныя y паyчальным тоне. Вось у гэткай мове i yзгадаваyшыся на гэткiх узорах лiтаратуры распачалi нашы першыя пiсьменнiкi свае самастойнае пiсьменства. Тут яшчэ важна адзначыць, хто былi першыя пicьмeннiкi. Найчасцей iмi былi тады людзi багатых класаy, пайшоyшыя y манахi i найбольш адданныя вiзантыйска-хрысцiянскай культуры. Сваёю нацыянальнаю культураю, жыyшаю у народных звычаях i вуснай народнай творчасцi, янi пагарджалi. У народным жыццi бачылi толькi богапрацiyнае i дзiкае паганства. Служiлi iнтарэсам царквы i дзяржаyнага ладу, якi з'яyляyся апекуном новае культуры. Дзеля таго ix першыя самастойныя творы напiсаны y мове прачытаных iмi кнiг з мiмавольнаю дамешкаю сваiх народных слоy i зваротаy, поyны перайманняy з гэтых кнiг i не адбiваюць тагачаснага народнага жыцця.


Першыя пiсьменнiкi. Самастойнае пiсьменства iснавала y нас ужо y 11 веку, але выдатныя пiсьменiкi ведамы y гicтopыi толькi з 12-га веку. Меркаваць аб агульным становiшчы нашага пiсьменства y той час мы можам толью прыблiзна, бо вельмi мала захавалася старых твораy, аб некаторых жа пагiнуушых ёсць толькi маленькiя yспамiнкi y дайшоyшых да нас творах. У Смаленскiм княстве першым прадстаyнiком самастойнай iдэйна-лiтаратурнай творчасцi быy Клiмент Смаляцiч. Ён быy архiрэем, жыy у першай палавiне 12-га веку. Не дужа даyно знайшлося «Пасланне», якое ён пicay нейкаму свяшчэннiку Хоме. Хома вiнавацiy Клiмента Смаляцiча y тым, што ён любiтъ удаваць з сябе фiлосафа i пiша не на аснове твораy хрысцiянскiх пiсьменнiкаy, але ад 0мiра (Гамера), Арыстоцеля i Платона. Клiмент Смаляцiч баронiцца, гаворыць, што ён не шукае людской славы, пагарджае багаццем i клапоцца толькi аб жыццi на тым свеце; а тое, што Хома палiчыy за iдэi паганскiх пiсьменнiкаy, ён называе алегарычна-сiмвалiчным тлумачэннем бiблiйных i евангельскiх гiсторiй. Далей у «Пасланнi» змяшчаюцца прыклады такiх тлумачэнняy у форме пытанняy i адказаy, прычым вiдаць перайманне вiзантыйска-балгарскае царкоyнае лiтаратуры. У другой палавiне 12-га веку i y пачатку 13-га жыy у Смаленску другi выдатны кнiжнiк — Аyрам Смаленскi, дзеяльнасць якога апiсана яго вучнем Ахрэмам. Аyрам Смаленскi быy вялiкi красамоyца i мастак у маляyнцтве. Ён адчынiy такую школу, што адбiy ycix вучняy у смаленскага духавенства. На яго пропаведзi схадзiyся yвесь горад. За сiмвалiчнае тлумачэнне хрысцiянскiх кнiг духавенства абвiнавацiла яго y epaci i пацягнула y суд, але ён здолеy абаранiцца. Тураyскае княства дало y пiсьменстве знамянiтага Кiрылу Тураyскага (1130—1182 гг.). Сын багатых бацькоy, здольны ад прыроды, вельмi адукаваны i начытаны, ён зжыy свой век манахам-аскетам, над канец жыцця быy архiрэем у Тураве. Гэта быy цiкавы тып нашай iнтэлiгенцыi 12-га веку, слепа пераняyшай iдэалогiю iнтэлiгентаy Вiзантыi. Ён быy праyдзiвы паэт, але здольнасцi свае аддаy выключна царкоyнай творчасцi. Аб народным жыццi таго часу мы можам у яго даведацца толькi там, дзе ён ганьбiць яго за паганства i пры гэтым спамiнае той цi iншы звычай. Так, ведаючы аб анiмiстычным поглядзе народа на раслiны, ён цешыцца, што з пашырэннем хрысцiянства «ужо бо не нарекутся богом древеса...». У адным месцы, пералiчаючы гpaxi людзей, ён прызначае пятнаццатае мытарства тым грэшнiкам, якiя на гэтым свеце «баснi бають». У лiку благiх i брыдкiх спраy, ад якiх трэба адступiцца, ён называе русальныя святкаваiнi. У адной пропаведзi ён мiмавольна адзначае, што народ не вотта любiy хадзтць у хрысцiянскiя цэрквы i г. д. Уславiyся ён якраз cвaiмi пропаведзямi, якiя пicay у форме «слоy», «паyчэнняy», на-мастацку перай-маючы лiтаратурныя спосабы вiзантыйскiх прапаведнiкаy. Перайманне гэтае адбiлася не толью у форме, але нават у выбары тэм. ДРУГI ПЕРЫЯД (ПАДГАТАВАЛЬНАЯ ПАРА) 13-14 век Лiтаратурная мова гэтага перыяду. «Дзьвина скаламуцiлася, бо на ей з’явiлiся лiтоyцы» — так уяyляy сабе y канцы 12-га веку лiтоyска-крывицкiя адносиныы паэт кiеyскага пiсьменства, якi пашыраy свой патрыятызм i на тыя землi, на якiя старалiся пашырыць сваю зверхнасць кieycкa-рускiя князi. Тым часам напярэдаднi страшнай татарскай навалы стаяла само Kieycкae княства; у першай палавiне 13-га веку татары зруйнавалi яго. А лiтоyска-крывiцкiя адносiны yжо мелi сваю доyгую гiсторыю i вызначалiся не аднымi войнамi, а i досыць шырокiм культурным знаёмствам. Цяпер жа распад некалi прасторнага i магутнага Тураyска-Пiнскага княства на некалькi дробных i слабых княстваy, татарскi перапалох, заyзятае змаганне працы з капiталам у старой Полаччыне i шмат iншых прычын палажылi пачатак арганiзацыi будучага Вялiкага княства Лiтоyскага, у складзе якога змясцiлася маленькая i яшчэ зусiм малакультурная Жмудзь (этнаграфiчная Лiтва) i вялiзныя прасторы нашых земляy, меyшых значна вышэйшую культуру. i вось, з аднаго боку, спынiлiся кiеyска-рускiя yплывы на нашы княствы, Kiey перастаy быць для ix перадавальнiкам вiзантыiскае культуры i даyнейшым асяродкам лiтаратуры y царкоyна-славянскай i славяна-рускай мове. Царкоyнаславянскi элемент нашага пiсьменства пачаy трацiць тое свае значэнне, якое меy ён у 12 веку. Дый наогул войны i paзpyxi i yся палiтычная абстаноyка не спрыяла развiццю лiтаратуры y гэтым часе. А элемент народнае мовы пачаy здабываць, такiм чынам, большую магчымасць пранiкаць у пiсьменства. Царкоyнаславянская кнiжная мова мярцвее i робiцца yсе менш зразумелаю шыроким народным масам, а жывая народная гаворка yсе больш выцiскае яе, асаблiва y канцылярскiм пiсьменстве, граматах i актах. Гэта кiдаецца y вочы, калi прасачыць мову нашiх полацкiх i смаленскiх грамат за 13—14 век. 3 другога боку, лiтоyскiя князi пераймаюцца нашаю культураю i моваю, асаблiва дзецi матак -крывiчанак i тыя, каторыя yвесь век зжывалi на насадах нашых княстваy i прымалi рэлiгiю грэцкага вызнання (якая таксама y сувязi з палiтычным назовам Kieycкaгa гаспадарства стала звацца «рускаю» вераю). Жмудская мова не магла зрабiцца Лiтаратурна-дзяржаyнаю у Вялiкiм княстве Лiтоyскiм, бо у пачатку яго арганiзавання яна йшчэ i пiсьма свайго не мела. i лiтоyскiя князi сталi карыстацца y сваiх канцылярскiх справах нашаю кнiжнаю моваю, прычым яе народны элемент быy для ix шмат блiжэй, чымся элемент царкоyнаславянскi, чужы iм i з веравызнальнага боку. Пiсцы князе yскiя выпрацоyвалi мову у гэтым народным кiрунку. За князямi iшлi дружыннiкi, двор, адмнiстрацыя, i наша мова пачынае панаваць у панскiх класах жмудзiнаy. Пры Ольгердзе (княжыy 1345—1377 гг.) афiцыялъна сцвярджаецца яе дзяржаyнае значэнне. А y 1501 г. вiленскi прэлат Эразм Вiтэлi казаy рымскаму папе y гэтай справе так: «Лiтоyцы маюць уласную мову. Але дзеля таго, што русiны жывуць у пасяродку дзяржавы, усе звычайна карыстаюцца ix моваю, бо яна далiкатная i больш лёгкая». У ей пiсалiся yсе акты не толью для жыхароy нашых правiнцый, але i для Жмудзi, так што да нас не дайшло нiводнага дзяржаyнага дакуманту у лiтоyска-жмудскай мове. У 14 веку наша мова, мяркуючы па лiтаратурных памятках, ужо мела y сабе yсе тыя фанетычныя i марфалатчныя асаблiвасцi, якiя характарызуюць яе цяпер. Слоyнiк i сiнтаксiс яе змянялiся i далей. Письменства другога перыяду. Выдатных самастойных лiтаратурных твораy з гэтага часу мы не ведаем. Трэба думаць, што iх i не было, прынамсi, такiх, што зрабiлi бы значнае yражанне на шырокiя колы сучаснiкаy, з'явiлiся бы вiдным этапам гiстарычна-культурнага развiцця y нашым кpai. Без належна глыбокага даследвання нашае гicтoрыi, якога дагэтуль няма i не было нi y расiйскiх нi y польских вучоных, трудна вытлумачыць факт такога лiтаратурнага yбоства на працягу двух вякоy, асаблiва калi раней ужо былi y нас такiя пiсьменнiкi, як Кiрыла Typaycкi цi y аднамоyным з намi кiеyскiм пiсьменстве — аyтар «Слова а палку Iгаравым». Адгадку прыходзiцца шукаць толькi прыблiзна y тым, што пры адсутнасцi шырокае асветы y кpai i пры выключна рукапiсным спосабе пашырэння кнiг старыя лiтаратурныя традыцыi ненароднага пiсьменст

ва, жыyшыя сярод жменi людзей, легка i хутка знiшчылiся з пераменаю палiтычна-культурных абставiн. Новыя iдэi з захаду яшчэ не маглi дахадзiць. Змаганне класа пакрыyджаных з крыyдзiцелямi, якое магло бы спарадзщь iдэйна-лiтаратурную творчасць, не было y настолькi вострай форме y пачатковым працэсе жыцця y новаyтвораным гаспадарстве. I людзi, замкнутыя y рамках сваей культуры таго даyнага часу, не маглi стварыць выдатных лiтаратурных рэчаy. Магчыма, аднак, што i былi яны, хоць i не такога yжо важнага агульна-грамадскага значэння, але, не пашыраныя y свой час так, як пазней сталi пашырацца друкаваныя кнiгi, яны ва ycix сваiх спiсках пагiнулi. 3 таго, што захавалася, найперш 13 век могуць характарызаваць такiя юрыдычныя памяткi, як: «Смаленская тарговая праyда» (1229 г.), «Умова Гердзеня, князя Полацкага i Вицебскага, з мiстрам крыжацкiм» (1264 г.), «Грамата архiрэя Полацкага Якава да немцаy» (1300 г.) i iнш. Гэтыя дакуманты адбiваюць працэс развiцця нашае старое лiтаратурнае мовы y яе паступовым прыблiжаннi ад царкоyнаславяншчыны да народнае гаворкi; апроч таго, яны паказваюць нам адносiны памiж нашым краем i нямецкiм i даюць магчымасць меркаваць аб тагачасным гандлёвым i праyным жыццi. Так, у «Смаленскай тарговай праyдзе» знаходзiм гэткую расцэнку калецтва людзей не аднаго класа: «Оже yб'ють вольнага человека, платiтi за голову 10 грiвен серебра... а за холопа грiвна серебра». У Гердзеневай умове-грамаце чытаем: «Немечькому гостю в Полочьскую волно exaтi i торговать, купiтi i продатi,—такоже Полочаном i Вздiблянiну волно гocтiтi в Piгy i на Готьскi берег». 3 канца 13-га веку захаваyся i Псалтыр (1296 г.), якi y сваей мове мае нямала асаблiвасцей народнае крывцкае мовы. 14 век характарызуецца таксама граматамi, прычым ад яго дайшло не дзесятак грамат, як ад 13-га веку, а yжо колькi дзесяткаy. i y гэтых граматах мы знойдзем цiкавыя драбнiцы тагачаснага жыцця, прыкладам, у «Тарговай умове Рыгi з Полацкам» (1330 г.) законны спосаб важання воску апiсваецца так: «А язык пускацi на товар, а колi товар на стану станеть, отступi проч, а рукою не прiймай... А весiтi чiстый воск, без подставы, без смолы, без сала — как верх, так i спод». Грамата з'яyляецца вiдам юрыдычнае лiтаратуры болей шырокага, дзяржаyнага значэння, падобным да цяперашнiх манiфестаy, афiцыяльных пiсьмаy вышэйшых свецкiх i духоyных адмiнiстратараy, дыпламатычных нот i г. д. Акты ж з'яyляюцца юрыдычнымi запiсамi выпадкаy з жыцця грамадзян: судовыя выкi, духоyнiцы, дакуманты y справе маемасцi i г. д. Актаy 14-га веку i пазнейшых вякоy захавалася y розных архiвах сотнi тысяч. Яны даюць шмат каштоyнага матэрыялу для вывучэнiя нашага старога жыцця y яго бытавых з'явах, а таксама i для вывучэння мовы, бо найхутчэй у гэтым вiдзе пiсьменства, сярод шаблонных зваротаy канцылярскае мовы, можна знайсцi i вельмi рэдкiя бытавыя народныя словы y апiсаннi актавае справы. Ужо y самых старых актах пераважае элемент жывой мовы народа; у адным наданнi 14-га веку чытаем: «Се аз, раб божый iван Нiконовiч Деменьтеев сын, отходя сего света, дал есьмi святой троцi тpi места ролейная на велiком полi, да ноженька, да луг на Полото, да огород...» 3 14-га веку таксама захаваyся спис Псалтыра i некалькi cпicay Евангелля, зробленых у нашым кpai, мова якiх прыблiжаецца да народнае мовы. Такiм чынам, наша народная мова y найбольш чыстым выглядзе yвайшла y пiсьменства найперш цераз юрыдычную лiтаратуру . ТРЭЦI ПЕРЫЯД (ЗАЛАТАЯ ПАРА) 15—16 век


Агульная характарыстыка гэтага перыяду. 3 канца 14-га веку, пасля таго, як князь Ягайла ажанiyся з польскаю карале yнаю Ядвiгаю (1386 г.), Вялiкае княства Лiтоyскае yваходзiць у блiзкiя палiтычныя адносiны з Польшчаю. Ягайла ахрысцiyся сам i ахрысцiy свой быyшы дагэтуль у паганстве лiтоyска-жмудзiнскi народ у хрысцiянскую веру рымскага вызнання, у якiм вызнаннi быy i народ польскi Культура y Польшчы стаяла вышэй, чымся y Вялiкiм княстве Лiтоyскiм, i вось дзеля палiтычнай блiзкасцi да Польшчы yсяго нашага гаспадарства, а рэлiгiйнай блiзкасцi яго жмудскай часткi, польскiя yплывы пачынаюць плысцi да нас, асаблiва y 16 веку. Вялiкi князь Лiтвы быy разам i каралём Польшчы, дзеля таго дзяржаyны лад жыцця Лiтвы набiраецца асаблiвасцей дзяржаyнага ладу жыцця Польшчы. Лiтоyская арыстакратыя i шляхта гоницца за польскаю арыстакратыяй i шляхтай. У руках магнатаy сабралiся каласальныя багаццi, а шляхта вымагала сабе yсе большых i большых праy ад свайго князя-караля. Нявольнiцкае паддаванне перад польскаю культураю з часам прымушае багатых людзей аддаваць свае дзецi y польскiя школы, i свая нацыянальная школа гiбне y занядбаннi ад ix. Вышэйшае духавенства складаецца выключна з арыстакратаy i буржуазii, а матэрыяльны дабрабыт усяго духавенства разам залежыць ад дзяржавы i ад багатых людзей,— i нацыянальная культура y духавенстве таксама не развiваецца. Тады з'яyляюцца, як псiхалагiчны пратэст, як настрой незадаволення, iдэйна-грамадзянскiя iмкненнi y выхадцаy з бяднейшай часткi мясцовай буржуазii i дробнай шляхты, асаблiва y тых, што iмелi магчымасць пазнаёмiцца з новымi iдэямi Захаду. А гэтыя магчымасцi адчынiлiся iзноy жа цераз Полынчу,. якая сама жыла yплывамi заходнерымскае культуры. I вось, у асобе выпадкова трапiyшага за гранiцу i здабыyшага там адукацыю купецкага сына, Скарыны, прыходзiць к нам гуманiзм цi адраджэнне, якое было на Захадзе жывым пратэстам супроць аскетычнага iдэалу сярэднiх вякоy, прыгнятаyшага асобу чалавека. Гуманiзм улiy новыя, свежыя ручаi y затхласць нашага жыцця пачатку 16-га веку. Дальш заходнее yрапейская рэфармацыя, знайшоyшая y нас апеку спачатку у некаторых каралёу i князёу, як новая мода, як добры тон, ставицца бедным шляхцiцам Цяпiнскiм i iншымi блiзкiмi яму па сацыяльнаму становiшчу людзмi на грунт сацыяльны, хоць i робiцца гэта, дзеля адсутнасцi веды y сацыяльна-эканамiчных справах, нясведама, пачуццём. Toe пачуццё выклiкае iдэйна-лiтаратурную творчасць у рэлiгийна-асветным кiрунку. Iдэi шырацца i выклiкаюць агульнае ажыyленне грамадскае думкi. 3'яyляюцца пiсьменнiкi, якiя адбiваюць яго y свaix творах. Прапагандзе новых iдэй, а тым самым i агульнаму ажыyленню вельмi памагае друк, магутная з'ява культуры, яю распачынаецца y нас гуманiстам Скарынаю. 3аходнiя yплывы адбiлiся i на лiтаратурнай мове гэтага перыяду. Спачатку, у 15 веку, яна зусiм мала адрознiваецца ад народнае мовы, разумеецца, не ва ycix вiдах пiсьменства i творах аднакова. У царкоyных кнiгах царкоyнаcлавяншчыну ратуюць веравызнальныя традыцыi, хоць i не заyсёды. У iншых свецкiх i духоyных творах, у 16 веку, знiкаюць царкоyнаславянiзмы, але затое растуць паланiзмы i заходнее Еyрапейскiя словы для азначэння новых разуменняy, якiя не маглi абысцiся з нашым народным слоyнiкам. 3 буйным ростам разнастайнай лiтаратуры, пiсанай у ей гэтым часам, пры яе yжываннi i y законах, i y дыпламатычнай перапiсцы, i y урадовым дзелаводстве, i y прыватнай перапiсцы грамадзянства, у соймах i ратушах,— iдзе, аднак, яе yсебаковае выпрацаванне. I яна робцца, к канцу 16-га веку, багатаю на словы i звароты, пры гэтым гiбкаю i прыгожаю, высокаразвiтою культурнаю моваю, з цвёрдымi, агульнымi, абавязковымi для ycix правiламi пpaвaпicy. Афiцыяльнае поле яе пашырэння было пацверджана y Лiтоyскiм Статуце, дзе загадвалася, што пicap земскi мае пiсаць усе лiсты, выпiсы i позвы «па-руску» i «русюмi» (кiрылаyскiмi, а не лацiнскiмi) лiтарамi. Тэрмiн яе «руская» мова, якi yвайшоy к нам з Kiевa у сувязi з палiтычным назовам кiеyскага княства, арганiзаванага варагамi-русамi i лiтаратурна yплываyшага на нас у даyны час, так i застаyся i y лiтоyскiм перыядзе нашае гicтopыi. Скарына называy сябе русiчам, Цяпiнскi — русiнам,) а yжо некаторыя нашi пiсьменнiкi 16-га веку завуць сябе лiтвiнамi, iзноy жа y сувязi з палiтычным назовам гаспадарства. Адгэтуль жа летапiсы Вялiкага княства Лiтоyскага, пiсаныя y нашай мове, завуцца «лiтоyскiмi», а на маскоyскiх кнiгax, перакладзеных у даyны час з нашае мовы, пiсалася, што пераклад «з лiтoycкaгa языка». Разглядаючы лiтаратуру 15—16 веку, трэба мець на yвазе, што 15 век — гэта яшчэ век рукапiснага пiсьменства, пара yзрастання, падрыхтавання лiтаратурнай дужасцi, а yжо y 16 веку гэтая дужасць можа праявцца i праяyляецца. У 15 веку далей развiваецца, з новымi yплывамi, юрыдычная лiтаратура, выходзяць пераклады духоyных твораy у зусiм народнай мове, з'яyляюцца летапiсы-кронiкi, па заходняму прыкладу, але y духу свайго гаспадарства. У 16 веку юрыдычная лiтаратура дае класiчныя yзоры, рэлiгiйная лiтаратура размножваецца i друкуецца капiтальнымi тамамi, кронiкi ахоплiваюць усе жыццё i пераходзяць у мемуарны вiд лiтаратуры, пiшуцца yжо вершы, перакладаюцца заходне Еyрапейскiя свецкiя повесцi i навуковая (на свой час) лiтаратура, складаюцца граматыкi, лемантары, слоyнiкi i да т. п. рэчы,— адным словам, творыцца «залаты век» нашай старой лiтаратуры. Юрыдычная лггаратура 15—16 веку. 3 юрыдычнае лiтаратуры 15-га веку, апрача многiх грамат i аграмаднага лiку актаy, дажыyшых у кутах архiваy да нашага часу, захаваyся невялiчкi зборнiчак законаy — «Статут караля Kaзiмipa» (1468 г.). «С князьмi i с паны-радою нашею Велiкого Князьства Лiтовскаго i с всiм поспольством согадавшi», кароль вызначыy кары за розныя злачынствы, галоyным чынам за крадзеж. Кары yсе вялiкiя: мукi, шыбенiца, рэдка грашовыя штрафы, што супроць адноснай мяккасцi нашiх даyнейшых законаy, трапiyшых на пiсьмо, з'яyляецца, мусiць, уплывам заходнее yрапейскай сярэдня-вечнай жорсткасцi, прыйшоyшым к нам з Польшчы. У апiсаннi Статутам злачынстваy i вызначэннi кар знаходзiм не толькi праyныя погляды цi абраз судовых распраy, але й адбiтак класавых адносiн, народнага светагляду, драбнiцы быту. Жорстка каралася парушэнне панскага права на прыгонных людзей i на чэлядзь: «А который будеть людi выводiтi а любо челядь неволную, а yхватять с лiцом: того на цiбенiцю». Калi даведвалiся, што нехта перахоyваy «лежня» (так звалiся бадзягi, уцекачы ад паноy), дык ён мусiy адказваць за yсякае зладзейства y ваколiцы. Немiласэрна каралiся канакрады: «А который хотя первое yкрал, а коньская татба, коня yкрал, а с лiцом прiведуть, того yзвесiтi». Гэтую немiласэрнасць нагадваюць народный самасуды над кана-крадамi, бываyшыя y нас у самы нядаyны час. Знахароy-зельнiкаy, абвiнавачаных у крадзежы, у часе следства мучылi, а хоць бы яны i не прызналiся да вiны, цягнулi ix на шыбенiцу, бо верылi, што яны праз свае чары могуць не адчуваць болю пры следчых муках. Вiдаць, не y вялiкiм парадку былi, як i цяпер бываюць, масты y нашiм кpai, бо i на ix ёсць увага y статуце Казiмiра: «А також, где которыi мосты мошчiвалi за дядю нашего, за велiкого князя Вiтовта, i за велiкого князя Жыкгiмонта, тут бы i ныне каждый cвoi мостьнiцi замостiлi i заделалi, как надобе; а штобы не мешкалi, сего ж лета yделалi. А на чiей делнцi шчькода ся станеть, конь ся образiть, ногу iзломiть: тому платiтi».. У 16 веку юрыдычная лiтаратура дасягла свайго найвышэйшага пункту у так званым Лiтоyскiм Статуце. Дзве яго першыя рэдакцыi —1529 года i 1566 года — рукапiсныя, а трэцяя рэдакцыя — друкаваны Лiтoycкi Статут 1588 года. У другой рэдакцыi былi пашыраны правы шляхты, а y трэцяй рэдакцыi дапiльнована, каб нашы законы не былi y супярэчнасцi з польстмi (час быy пасля Люблiнскай yнii 1569 г.) Надрукован быy Лiтоyскi Статут 1588 г. у друкарнi Мамонiчаy у Вiльнi, курсiyным шрыфтам, падобным да нашае скорапiсi 16-веку. Пасля яго перакладалi на польскую i на расiйскую мовы i карысталiся iм аж да 1840 г., калi царскi yрад, у сувязi з польскiм паyстаннем 1830 г., забаранiy яго i yвёу у нашым кpai агульнарасiйскiя законы. У аснове Лiтоyскага Статуту ляжыць звычаёвае народнае права, наша i лiтоyскае, апрацованае пад уплывам рымскага i польскага права. Дзеля польскiх жа yплываy ёсць у мове гэтага Статуту паланiзмы, асаблiва y трэцяй рэдакцыi; у першай i другой — ix меней. Наогул жа мова яго — вельмi гiбкая юрыдычная мова, бо yкладчiкi Статуту надалi ей належнае значэнне, што вiдаць са слоy канцлера Льва Сапегi, якi y прадмове да выдання 1588 г. пiша так: калi сорамна якому народу не ведаць сваiх праy, баронячых яго вольнасць, дык асаблiва сорамна было б тое нам, маючым правы, пiсаныя не y абыякой чужой, а y сваей роднай мове. Але трэба цяпер сказаць, што Лiтоyскi Статут баранiy вольнасць, толькi не для працоyных мас, а для арыстакратыi i шляхты, прычым некаторыя судовыя працэсы былi y iм узаконены так, што давалi поyны прастор самаволi дужэйшага над слабейшым. Ён дакумантальна сведчыць аб тым уцiску, якi мусiла цярпець маса людзей «простых» ад невялiкай супроць яе кучкi магнатаy i шляхты. Апрача таго, Лiтоyскi Статут, не маючы шчыльных адносiн да краснага пiсьменства, ёсць тым часам важнаю литаратурнаю памяткаю, як багаты матэрыял тагачаснага жыцця, агледжанага законам з ycix бакоy. Тут многа чыста бытавога матэрыялу з сямейнага жыцця, з класавых адносiн, з адносiн пануючае нацыi да нацыянальных меншасцей, з жыцця вайсковага, земляробскага i г. д., аж да паказання цэн на сабак рознае пароды. Статут выдання 1588 г.— вялiкi том, у якiм змяшчаецца да паyтысячы артыкулаy, падзеленых на 14 раздзелаy. Першы раздзел — «О персоне нашой господарской». Тут мы чытаем, што за розныя парушэннi праy гаспадара (вялiкага князя) кладзецца кара смерцяй i пазбаyленне вiнаватага грамадзянскае годнасцi i маемасцi, а часам i яго дзяцей. У другiм раздзеле гаворыцца «О обороне земской», на якую павнны былi ставiцца са сваiмi людзьмi паны-земляyласнiкi, прычым: «Хто бы с бiтвы yтек, таковый за слушным доводом от гетмана через вырок наш господарст, iменье i честь тратiть». Раздзел трэцi трактуе «О волностях шляхет’скiх i о розмноженю Велiкого Князства Лiтовского». Прызнавалася прывылiчэннi вольнасцей, што займацца рамеснiцтвам або гандлем — нiжэй шляхецкага гонару: «Только бы ремеслом... се не жiвiлi i локтем немерiлi». Чацверты раздзел— «О судьях i о судех». Земскiя суддзi — суддзя, падсудак i пicap, у «кождой землi i повете» былi вольна выбiраны, толькi не yciм народам, а панамi-шляхтаю, а y другiх выпадках суддзяy назначалi ваяводы i старасты з людзей «добрiх, цнотлiвых, годных в праве i пiсма руского yмеетных шляхтiчов». У гэтым жа раздзеле y артiкуле 1-шым стаяць ведамыя словы: «A пicap зем'скi мает поруску, лiтерамi i словы pycкiкMi, aci лiсты, выпiсы i позвы пicaii, а не iншым езыком i словы». Раздзел пяты — «О оправе посагу i о вене». Шосты «О опеках». Семы — «О запiсех i продажах». Восьмы — «О тестаментех»; тут, мiж iншым, вылiчаюцца выпадкi, у якiх бацькi маюць права не толью вырачыся свaix дзяцей i нiчога iм не адпiсаць з свае маемасцi, але могуць прасiць урад пакараць ix смерцяю. Раздзел дзевяты — «О под'коморых в поветех i о правах земленых, о гранiцах i о межах». Дзесяты — «О пушчу, о ловы, о дерево бортное, о озера i

Сохранить в соц. сетях:
Обсуждение:
comments powered by Disqus

Название реферата: Гісторыя беларускай літаратуры.

Слов:4267
Символов:29257
Размер:57.14 Кб.